- падважваць
- падважваць
незак.
Приподнимать рычагом.Пагукваюць хлопцы і падважваюць бервяно. Колас. Не расшпільваючы кажуха, не скідаючы шапкі, (селявік) садзіўся на парозе і гаварыў то да Міці... то да маладое гаспадыні, што стаяла каля печы, падважвала вілачнікам чыгуны... Адамчык. ...Пажылы цывільны дзядзька ў кажуху і малады салдат у шэрым, зашмальцаваным шынялі падважвалі каламі цяжкія замкнёныя знутры дзверы... Далідовіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.